BY Hulecki D., Pomniki pracy wilenskaje myncy paczatku XVI stahoddzia aspiekty wytworczasci, Bankauski wiesnik, nr [333] 2006.pdf

(869 KB) Pobierz
216232592 UNPDF
Банкаўскi веснiк, ЛЮТЫ 2006
åÖÜÑìçÄêéÑçÄü äéçîÖêÖçñàü
майстроў Віленскае мынцы
пачатку XVI стагоддзя:
аспекты вытворчасці*
ÑÁÏiÚ˚ ÉìãÖñäI
ным парадку, 8 снежня, назваць лiтоўскага князя,
якi ўвайшоў у гiсторыю як Жыгiмонт Стары, поль-
скiм каралём.
У гэты дзень Жыгiмонт знаходзiўся ў Гораднi, дзе
яму здаваў лiчбу Вiленскае мынцы яе дзяржаўца
князь Мiхайла Глiнскi. Як добры гаспадар, новы вя-
лiкi князь у першую чаргу прыняў рахункi з важней-
шых жаролаў дзяржаўнага даходу — мынцы i васкоў-
нi. Краiна была добра забяспечаная манетай, таму,
падзякаваўшы трыюмфатару Клецкае бiтвы за служ-
бу, Жыгiмонт часова замкнуў мынцу.
Наноў яе адамкнуць было пастаноўлена на чэр-
веньскiм сойме 1508 года ў Наваградку. Новым дзяр-
жаўцам мынцы стаў хрышчаны габрэй з Берасця Аб-
рам Езафовiч, якi працаваў у звязцы з Ульрыкам Гозэ
з Кракава. Яны i распачалi бiццё новых лiтоўскiх паў-
грошаў, якое цягнулася безперапынна да 1529 года.
Асаблiва напачатку паўгрошы выбiвалiся ў аграмад-
ных колькасцях, што абумовiла iхнi шырокi распаў-
сюд па абшарах ВКЛ. На доўгi час паўгрош стаў па-
ноўнай грашовай адзiнкай i сродкам гандлю ўсяе
дзяржавы. Другiм важным рашэннем наваградскага
сойму было наданне сталага курсу паўгрошу польска-
му, якi быў прыраўняны да 4 пенязяў лiтоўскiх, у той
час як паўгрош лiтоўскi месцiў 5 пенязяў. Гэта, безу-
моўна, паспрыяла першаму заўважнаму пранiкненню
польскае манеты на землi Вялiкага княства.
У гэты час на Беларусi моцна падвышаецца ровень
таваравытворчасцi. Працягваецца iнтэнсiўны рост га-
радоў, чаму спрыяе ўлада праз iльготы i прывiлеi для
жыхароў, што жадалi займацца рамёствамi. Галоўны
сродак гандлю ў краiне ў XV стагоддзi — праскi грош
— паступова страчвае свае пазыцыi, бо з пачаткам
гусiцкiх войнаў у Чэхii перапынiўся iмпарт гэнае ма-
неты ў ВКЛ. Апошнiя вялiкiя партыi, што траплялi
сюды, былi выбiтыя за Вацлава Чацвёртага, панаван-
не якога скончылася ў 1419 годзе. За такi доўгi час
грошы гэтага ўладара, i так нестаранна бiтыя, страч-
валi не толькi сваё аблiчча, але i меншалi ў вазе. Та-
му, ужо неўзабаве пасля пачатку эмiсii, вiленскiя паў-
грошы апанавалi ўсе сферы жыццядзейнасцi ў нашай
краiне. Гэтыя манеты беспярэчна дамiнуюць у скар-
бах першае паловы XVI стагоддзя ад Падляшша да
Смаленшчыны. Падобную ж пазыцыю займалi яны i
на Украiне. Манетны iнтэрнацыянал, якi курсаваў
там у XV стагоддзi, а гэта джучыдскiя, iтальянскiя,
бiзантыйскiя, кiеўскiя, галiцкiя, вугорскiя манеты i
ëfl·‡
Å·ÛÒ͇„‡
ÌÛÏiÁχÚ˚˜Ì‡„‡
Ú‡‚‡˚ÒÚ‚‡
1. 臟„Ó¯˚ Ü˚„¥ÏÓÌÚ‡ ëÚ‡Ó„‡ flÍ ‡ÒÌÓŸÌ˚
ÒÓ‰‡Í „‡Ì‰Î˛ Ÿ ÇflÎ¥Í¥Ï ÍÌflÒÚ‚Â ã¥ÚÓŸÒÍ¥Ï
Û Ô¯‡È Ô‡ÎÓ‚Â XVI ÒÚ‡„Ó‰‰Áfl. ßı ÍÛÒ‡‚‡ÌÌÂ
̇ Ú˝˚ÚÓ˚¥ ͇¥Ì˚ ¥ Á‡ ÏflÊÓÈ
Пачатак XVI стагоддзя, якое сталася стагоддзем
рэнесансу, асветнiцтва i рэфармацыi на тэрыторыi Бе-
ларусi, вызначыўся для Вялiкага княства Лiтоўскага
цяжкiмi вайскова-палiтычнымi выпрабаваннямi. У
апошнiя гады праўлення Аляксандра пашырылiся на-
бегi крымскiх татараў Менглi-Гiрэя на паўднёвыя i
паўднёва-заходнiя землi краю, агрэсiўную захопнiц-
кую палiтыку на ўсходзе праводзiў маскоўскi князь
Іван Трэцi. У 1506 годзе, знаходзячыся ў Лiдзе i буду-
чы цяжка хворым, вялiкi князь склаў дастамент, дзе
абвясцiў малодшага брата, Жыгiмонта Казiмiравiча,
сваiм спадкаемцам на лiтоўскiм пасадзе. Калi вестка
аб смерцi Аляксандра дасягла Глогава ў Сiлезii, дзе на
той час князяваў Жыгiмонт, апошнi ў жнiўнi гэтага ж
году рушыў на радзiму, дзе сустрэўся з найважней-
шымi службоўцамi ВКЛ у Гораднi i Вiльнi. Як вядо-
ма, паводле унiй памiж Польшчай i Вялiкiм княствам
Лiтоўскiм вялiкi князь i кароль мусiў абiрацца з зго-
ды абодвух бакоў. Адлi, ужо 20 лiстапада лiтоўскiя
паны-рада без згоды польскае кiроўнае элiты абвесцi-
лi Жыгiмонта Казiмiравiча вялiкiм князем. Гэтым па-
казвалася iх адмоўнае стаўленне да навязванага праз
палякаў аб’яднання. Апошнiм заставалася ў спеш-
* Друкуецца на мове прадстаўленага аўтарам арыгiнала з захаваннем стылю i арфаграфii.
34
П омнікі працы
216232592.019.png 216232592.020.png
Банкаўскi веснiк, ЛЮТЫ 2006
åÖÜÑìçÄêéÑçÄü äéçîÖêÖçñàü
нават збольшага праскiя грошы, — цалкам саступае
сваё месца на карысць лiтоўскага паўгроша. Паўгро-
шы польскiя таксама маюць тут распаўсюджанне, але
толькi на захадзе краiны, у той час як лiтоўскiя суст-
ракаюцца ў скарбах па ўсёй тэрыторыi.
Арэал шырокага курсавання паўгрошаў амаль аб-
мяжоўваецца землямi ВКЛ. У Польшчы скарбы па-
чатку XVI стагоддзя, якiя iх месцяць, складаюць сцi-
плую частку з памежных з ВКЛ тэрыторыяў — у вуз-
кiм поясе ад Падолля да Мазовii. У нязначнай коль-
касцi сустракаюцца паўгрошы ў скарбах сучасных
Латвii i Эстонii. Дзеля метралагiчнай несумяшчаль-
насцi, натуральна, не былi яны шырока распаўсюджа-
ныя i ў Маскоўскай дзяржаве. Трапiлi паўгрошы i ў
“далёкае” замежжа, а наймя ў Сямiграды, Славаччы-
ну, Малдову, але ўжо ў канцы XVI стагоддзя, калi з
абраннем на велiкакняскi пасад Сцяпана Батуры па-
шырыўся адток польскае i лiтоўскае манеты ў гэтыя
землi. Знаходкi лiтоўскiх паўгрошаў у iншых краiнах
носяць хiба выпадкавы характар.
ся да замяшання фiнансавае сыстэмы ВКЛ. Ён, разам
з падаражэннем срэбра, вёў да штогадовага змяншэн-
ня прыбытку ад бiцця вiленскiх паўгрошаў. У 1528
годзе была адчыненая новая мынца ў Тарунi, якая ме-
ла бiць грошы па польскай стапе, што адпавядала
планам палякаў аб унiфiкацыi грашовых сыстэмаў. З
гэтых прычынаў у 1529 годзе было пастаноўлена вi-
ленскую мынцу зачынiць, што азначала канец 21-га-
довага перыяду бiцця тут лiтоўскiх паўгрошаў.
3. í˝ı̥͇ ¥ ‰˝ÙÂÍÚ˚ ·¥ˆˆfl χÌÂÚ‡Ÿ
На пачатку XVI стагоддзя адзiная мынца Вялiкага
княства Лiтоўскага карысталася заходнiмi методы-
камi бiцця манеты, якiя вынаходзiлiся ў Нямеччыне,
Італii, Францыi, а пасля пераймалiся нашымi мынц-
майстрамi “за, альбо без” тэхнолагаў. Часта на най-
важнейшыя пазыцыi запрашалiся самыя адмыслоўцы
з-за мяжы, амаль вылучна немцы.
Тэхналогiя падрыхтоўкi манетнага срэбра застава-
лася нязменнай праз доўгiя часы. Коратка паслядоў-
насць дзеянняў можна апiсаць наступным чынам.
Срэбнае ламаццё рознага кшталту ператаплялася ў
агульнай печы, пры гэтым з дапамогай пэўных мето-
дык ад яго аддзялялiся прымешкi iншых коваў. Ат-
рыманае чыстае срэбра легавалася меддзю да азнача-
нае ардынацыяй пробы. Гэты працэс жорстка кантра-
ляваўся вардайнам — дзяржслужбоўцам, непаднача-
леным кiраўнiцтву мынцы. Срэбра патрэбнае якасцi
адлiвалася ў пруткi. Вышэйзгаданы тэхпрацэс мог ад-
бывацца i па-за межамi мынцы, забяспечваючы апош-
нюю, як i iншых замоўцаў, унармаванымi па вазе i
пробе пруткамi кову.
Далей пруткi раскоўвалiся ў пласткi срэбра да таў-
шчынi будучае манеты. Гэты працэс быў вельмi пра-
цаёмкi, бо ў разгляданым выпадку бiцця паўгрошаў
ад дакладнасцi такой аперацыi цалкам залежала вага
манеты. У першай чвэрцi XVI стагоддзя быў вынай-
дзены валцавальны варштат, што сталася рэвалюцый-
най тэхналогiяй для названае аперацыi, але абсалют-
на неверагодна, каб ён выкарыстоўваўся ў Вiленскай
мынцы ўжо для бiцця паўгрошаў Жыгiмонта Старога.
Затое вядома, што наступная аперацыя выконвалася
не самаруч, а на высокатэхналагiчнай прыладзе таго
часу. Раскаваныя i разрэзаныя стужкi срэбра падава-
лiся на прабойнiк — механiчнае прыстасаванне для
выцiнання манетных кружкоў. Вынаходнiцтва гэтага
варштату звязваецца з iмем Леанарда да Вiнчы
(1452—1519). Выкажу меркаванне, што прабойнiк
быў уведзены ў Вiленскай мынцы не адразу, а каля
1522 года, калi з’яўляюцца манеты з дэфектамi бiцця,
характэрнымi для яго выкарыстання (пра гэта нiжэй).
Наступным этапам была праверка адпаведнасцi
вагi кружкоў норме. Для паўгрошаў тарнаваўся
прынцып “al-marco”, што азначала абавязанне выбiць
канкрэтна вызначаную колькасць манетаў з грыўнi
срэбра, без аглядкi на вагу кожнае манеты асобна.
Так, з грыўнi брутта норма выбiцця складала 158
паўгрошаў.
Расфасаваныя па партыях кружкi выбельвалiся i
палiравалiся. Рэдчыня манетаў Жыгiмонта Старога,
якiя б мелi люстраны бляск, сведчыць аб недаскана-
ласцi тагачаснае тэхналогii аперацыi палiравання.
Апошняя аперацыя — выбiццё, альбо прэгаванне,
выконвалася малатковай методыкай. Споднi штэм-
2. Ä„‡Ì¥Á‡ˆ˚fl Ô‡ˆ˚ Ç¥ÎÂÌÒ͇ Ï˚̈˚
Ÿ 1508—1529 „‡‰‡ı
Наваградскi сойм 1508 года, пастанавiўшы выбi-
ваць лiтоўскую манету па даўняй стапе, адпрэчыў iм-
кненне палякаў да поўнае грашовае унii. У тым жа
годзе Вiленская мынца была арганiзаваная Ульрыкам
Гозэ i пачала сваю дзейнасць пад кiраўнiцтвам Абра-
ма Езафовiча. Вядомыя i два тэхнолагi манетнае вы-
творчасцi (мынцмайстры) — лiцьвiн Андрэй Цiхi з
Вiльнi i немец Генрык Шлёгер. Падскарб’i Хведар
Храптовiч, а затым Богуш Багавiцiнавiч не кантраля-
валi працы мынцы.
Нас найболей цiкавяць мясцовыя кадры, якiя пра-
цавалi ў вытворчасцi манетаў. Падобна, што iм была
адведзеная роля майстроў нiжэйшага рангу, у той час
як штэмпелi рэзалi майстры-немцы. Такая практыка,
дарэчы, была звычайнай i ў суседняй Польшчы. Да
таго ж праца разьбяра штэмпеляў вымагала б ад лiць-
вiна неабыякой адукаванасцi, бо легенды наносiлiся
не на звыклай яму дзяржаўнай старабеларускай мове,
а на лацiне. У той жа час вялiкая колькасць памылак
у размяшчэннi лiтараў у словах легенды можа свед-
чыць якраз аб тым, што вучнi майстра-гравера (а на-
нясенне гэтых элементаў на штэмпель выконвалi ме-
навiта яны) не былi добра знаёмыя з лацiнскiм пiсь-
мом. Таму магчыма прыпiсаць гэтыя пасады нашым
суайчыннiкам. Вышэйзгаданы Андрэй Цiхi, вядомы
таксама з арганiзацыi васкоўняў i мытняў, “валей”
займаў высокую пасаду ў мынцы i спецыялiзаваўся
на забяспечаннi i падрыхтоўцы манетнага срэбра.
У наступным годзе Езафовiч змянiў Багавiцiнавiча
на пасадзе вялiкага падскарб’я лiтоўскага (мiнiстра
фiнансаў), якую i займаў да сваёй смерцi ў 1519 годзе.
Ён жа сумесна з Гозэ кiраваў працай мынцы. Яна
прыносiла неблагi прыбытак, а наймя 53 паўгрошы з
кожнае грыўнi чыстага срэбра па звестках на першую
палову 1509 года.
Па смерцi Езафовiча пасаду падскарб’я iзноў заняў
Багавiцiнавiч, а аднаасобным кiраўнiком i дзяржаў-
цам мынцы застаўся Гозэ. Навязаны польскiм бокам
эдыкт 1515 года, якi раўнаваў у правох польскi i лi-
тоўскi паўгрошы, нiколi не выконваўся ўсур’ёз у
жыццi, бо быў вiдавочна бессэнсоўны, але прычынiў-
35
216232592.021.png 216232592.022.png
Банкаўскi веснiк, ЛЮТЫ 2006
åÖÜÑìçÄêéÑçÄü äéçîÖêÖçñàü
пель (у нашым выпадку негатыў рэверсу — мы ўбачым
гэта пазней) замацоўваўся ў цяжкiм бервяне (што бы-
ло абумоўлена ягонымi амартызацыйнымi ўласцiвас-
цямi) i заставаўся нерухомы. На яго клаўся манетны
кружок, да якога згары прыкладаўся другi штэмпель.
Па рукаятцы апошняга i наносiўся выцень малатком.
Характэрнымi дэфектамi бiцця паўгрошаў менава-
най методыкай ёсць:
а) Падвойнае адбiццё:
— абодвух бакоў мала пасунутымi адбiткамi штэм-
пеляў у вынiку адскоку вышняга штэмпеля ( мал. 1 ).
Гэта магло адбывацца, калi споднi штэмпель замацоў-
ваўся не ў бервяне, а ў металёвай аснове, якая не за-
бяспечвала патрэбную амартызацыю;
Малюнак 2
Манета, адбiтая двойчы
з выразнымi слядамi першага адбiтку на аверсе
б) Аднабаковыя манеты тыпу “пазытыў/негатыў”
( мал. 3 ), з добрым адбiткам нерухомага штэмпеля (рэ-
верс) i з чэзлым негатыўным адбiткам гэтага ж штэм-
пеля на другiм баку. Гэта адбывалася, калi манета за-
ставалася ў вышнiм штэмпелi i адпадала, толькi калi
прэгер бiў наступную. У вынiку на апошняй адбiваўся
толькi рэверс, а замест аверсу атрымлiвалiся вiдары-
сы рэверсу папярэдняе манеты. Такiя хiбы дапамаглi
нам вызначыць, якi штэмпель быў для паўгрошаў ру-
хомым.
Малюнак 1
Падвойнае адбiццё манеты,
выклiканае адскокам штэмпеля
— толькi рэверсу, калi пры выбiццi манета застала-
ся ў штэмпелi i дзеля таго, каб адчапiць яе, майстар
прыклаў вышнi штэмпель яшчэ аднойчы, вядома, не
трапляючы дакладна ва ўжо адбiты малюнак, i другi
раз выцяў малатком. Такi эфект магчымы i ў выпадку,
калi майстар, адняўшы вышнi штэмпель, адразу заў-
важаў пэўны хiб у ягоным адбiтку i дзеля яго выпраў-
лення цяў яшчэ раз. Гэткiя дэфекты сустракаюцца
рэдка, што можна патлумачыць высокай ступеняй
“аўтаматычнасцi” працы майстра, для якога адначасо-
выя праверкi якасцi сваёй работы былi б неэфектыў-
нымi;
— абодвух бакоў моцна пасунутымi адбiткамi
штэмпеляў у вынiку паўторнага вытню па няўдала
выбiтай манеце ( мал. 2 ). Верагодна, што вынiкi працы
прэгера падлягалi выхадному кантролю якасцi i най-
менш удалыя адбiткi вярталiся на папраўку. Майст-
ры, якiя перабiвалi бракаваныя кружкi, не марнавалi
часу на тое, каб дакладна трапiць у малюнак першага
адбiтку, што зразумела, бо ў выпадку iдэальнае моцы
i дакладнасцi другога першы адбiтак ставаў нябачны.
Аднак тае самае дакладнасцi i моцы iм не заўжды ста-
вала, сведкамi чаго ёсць манеты з моцна пасунутымi
восямi абодвух адбiткаў, i нават такiя, дзе кожны з
бакоў нясе часткi выяваў i аверсу, i рэверсу. Апошнi
факт пацвярджае i тое, што хiбы на манетах выпраў-
лялiся не адразу, а пасля кантролю.
Паўгрошы з “гатычным” дызайнам (бiтыя да 1519
года) маюць гэты дэфект нашмат часцей за паўгрошы
больш познiх эмiсiяў, што сведчыць пра пэўныя тэх-
налагiчныя перабудовы ў мынцы ў гэтым цi папя-
рэднiм яму годзе.
Малюнак 3
Манета тыпу “пазытыў/негатыў”
в) Мясцова неадбiтыя манеты ( мал. 4 ). Яны паўста-
валi, калi прэгер няроўна прыкладаў вышнi штэм-
пель. Такiм чынам, моц ягонага вытня нераўнамерна
размяркоўвалася па полi манеты, што прычынiлася
да адсутнасцi малюнку з абодвух бакоў. Паўгрошы з
не дужа завялiкiм неадбiткам звычайна не адкiдалiся
кантролем.
г) Манеты, неадбiтыя па дыяметры ( мал. 5 ). Утва-
ралiся на манетным кружку, якi быў нязначна выгну-
ты пад прабойнiкам. Падчас прэгавання кружок раў-
няўся, але штэмпель прыкладаўся да розных бакоў
манеты нераўнамерна. Паўгрошы з такiмi хiбамi вя-
домыя пераважна з 1522—1529 гадоў.
З iншых аспектаў выбiцця манетаў малатковай
тэхнiкай варта адмецiць, што восi аверсу i рэверсу
нiколi адмыслова не вытрымлiвалiся. Гэта добра
вiдаць па месцах неадбiтасцяў ( мал. 4 ). Выбiццё
вялiкае колькасцi манетаў вымагала ўсталявання
некалькiх паралельных працоўных месцаў прэге-
раў.
36
216232592.001.png 216232592.002.png 216232592.003.png 216232592.004.png 216232592.005.png
Банкаўскi веснiк, ЛЮТЫ 2006
åÖÜÑìçÄêéÑçÄü äéçîÖêÖçñàü
Малюнак 4
Манета, мясцова неадбiтая
Малюнак 6
Паўгрош лiтоўскi 1509 года. Варыянт з похвай (тып І)
Ён выкананы хiба на вышэйшым мастацкiм роўнi,
акуратна прарысаваная постаць вершнiка, апошнi
мае похву для меча, традыцыйную для Пагонi з часоў
Аляксандра. Рагi крылаў арла выгнутыя ўгару, у ад-
розненне ад выяваў на лiтоўскiм паўгрошы другога
тыпу ( мал. 7 ), глогаўскiм грошы ( мал. 8 ) i каронным
паўгрошы Жыгiмонта ( мал. 9 ). Раздзяляльнiкамi сло-
ваў у легендзе тыпу І ёсць адзiнкавыя колцы, як i на
даўнейшым аляксандравым паўгрошы ( мал. 10 ), а для
тыпу ІІ — падвойныя, уласцiвыя польскiм эмiсiям.
Малюнак 5
Манета з неадбiтасцямi па дыяметры
Найбольш тонкаю працай у мынцы было выразан-
не штэмпеляў. Таму мынцмайстры часта выкарыстоў-
валi пунсоны з пазытыўнымi выявамi асобных эле-
ментаў малюнку манеты. З дапамогай пунсонаў на
штэмпель наносiлiся лiтары, лiчбы, знакi, абводкi,
дзяржаўныя гербы. Пасля гэтага мынцмайстру заста-
валася толькi падправiць, калi трэба, драбнiцы — i
штэмпель быў гатовы да ўжытку.
4. 臇ŸÌ‡Î¸Ì˚ ‡Ì‡Î¥Á ‰˚Á‡ÈÌÛ Î¥ÚÓŸÒÍ¥ı
Ô‡Ÿ„Ó¯‡Ÿ Á ‰˚Á‡ÈÌ‡Ï Ú‡„‡˜‡ÒÌ˚ı χÌÂÚ‡Ÿ
͇¥Ì-ÒÛÒ‰ÁflŸ
У адрозненне ад манетаў Аляксандра Казiмiравiча
лiтоўскiя паўгрошы Жыгiмонта Старога стылiстычна
мала розняцца ад каронных. Гэта сталася ў вынiку
цэнтралiзацыйнае палiтыкi караля, праз якога право-
дзiлi ўнiфiкатарскiя задумы вярхi польскае дзяржа-
вы. Натыкаючыся на адпорнасць вярхоў ВКЛ, Жыгi-
монт мусiў iсцi на саступкi, як у выпадку з стапой ма-
нетаў, але польская партыя разумна выкарыстоўвала
свае перавагi, мэтанакiравана пасоўваючы пазыцыi
лiтоўскiх паноў-рады ў драбнiцах.
Як уладар манетнае рэгалii, кароль i вялiкi князь
мог цалкам кантраляваць iдэалагiчныя аспекты пра-
цы мынцы, што мы i бачым пазней у выпадку выбiц-
ця здзеклiвых у дачыненнi да супрацiўнiкаў унii тра-
якоў ягоным сынам Жыгiмонтам Аўгустам. Менавiта
з гэтай нагоды ў 1509 годзе iснавалi 2 праекты дызай-
ну паўгрошаў.
Першы з iх ( мал. 6 ) не быў раней апiсаны ў нумiз-
матычнай лiтаратуры.
Малюнак 7
Паўгрош лiтоўскi 1509 года (тып ІІ)
Малюнак 8
Грош глогаўскi Жыгiмонта Старога 1506 года
Яшчэ адна асаблiвасць першага тыпу паўгроша
1509 года, якая лучыць яго з паўгрошамi Аляксанд-
ра, — крыж з аздобна выгнутымi канцамi, у той час
як другi тып i польскiя манеты маюць просты, неаз-
37
216232592.006.png 216232592.007.png 216232592.008.png 216232592.009.png 216232592.010.png
Банкаўскi веснiк, ЛЮТЫ 2006
åÖÜÑìçÄêéÑçÄü äéçîÖêÖçñàü
Малюнак 9
Паўгрош польскi Жыгiмонта Старога 1507 года
Малюнак 11
Грош праскi Уладзiслава
пачатку XVI стагоддзя
Малюнак 10
Паўгрош лiтоўскi Аляксандра 1492—1506 гадоў
добны крыж. Разам з гэтым выява Пагонi на абодвух
манетах ужо зусiм iншая. За яе прататып можна аб-
раць выяву з глогаўскага гроша Жыгiмонта.
У якасцi шрыфта ў абодвух варыянтах абраны го-
тык, незважаючы на рэнесансавы шрыфт каронных
эмiсiяў i распаўсюджанасць паўгрошаў Аляксандра з
гэтым шрыфтом. На гэты выбар магла паўплываць
звыкласць пiсьменных карыстальнiкаў манеты да го-
тыку ў краiне, галоўным сродкам абарачэння ў якой
яшчэ так нядаўна быў вылучна гатычны праскi грош
( мал. 11 ).
Рэканструяваць падзеi можна наступным чынам:
маючы прыклады глогаўскага гроша i кароннага паў-
гроша, якiя былi выбiтыя да 1508 года, Жыгiмонт за-
прасiў новага майстра з сваiм камплектам пунсонаў з
Нямеччыны, якi i падрыхтаваў штэмпель пробнага
паўгроша 1508 года. Верагодна, гэта была адзiнкавая
замова, пра што сведчыць выкшталчаная праца i ад-
менны крой гатычнае лiтары A ў гэтай манеце, якi не
паўтараўся потым у паўгрошах анiколi. У гэты час го-
тык шырока тарнаваўся ў дызайне манетаў як Тэўтон-
скага Ордэну ( мал. 12 ), гэтак i iншых дзяржаваў ня-
мецкамоўнага свету ( мал. 13 ). Манетныя майстры За-
ходняй Еўропы ўмелi выконваць высокамастацкiя
штэмпелi (яшчэ адзiн прыклад на мал. 14 ), але Жыгi-
монт абмежаваўся замовай даволi простага дызайну
паўгроша дзеля невялiкага памеру манеты i, у пер-
шую чаргу, аднастайнасцi з кароннымi эмiсiямi.
Штэмпелi для паўгрошаў з 1509 года налета рэзалi
ўжо майстры з Сiлезii цi Кракава, а таксама засталыя
ў мынцы з часоў Аляксандра. Апошнiя i кiравалiся ў
працы даўнейшай традыцыяй, ужываючы адзiнкавыя
колцы ў якасцi раздзяляльнiкаў i выразаючы вершнi-
ка з похвай, а першыя дакладна следавалi ўзорнаму
штэмпелю з 1508 года. Рэдчыня тыпу І паўгроша
Малюнак 12
Грош крыжацкi Фрыдрыка
1498—1510 гадоў
Малюнак 13
Бацэн (вага 3 г) зальцбурскi
Леанарда Койтшаха 1511 года
Малюнак 14
Грош нiскi (м. Нiса) Яна Турзо
1507 года
38
216232592.011.png 216232592.012.png 216232592.013.png 216232592.014.png 216232592.015.png 216232592.016.png 216232592.017.png 216232592.018.png
Zgłoś jeśli naruszono regulamin